Вясельны абрад "Як зліліся дзве рэчанькі"

  • Подписчики: 66 подписчиков
  • ID: 50101604
Блокировка:
Нет ограничений
Верификация:
Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
vjaselle_u_muzei

Описание

Вяселле на працягу стагоддзяў лічылася самай урачыстай падзеяй у сямейнай абрадавасці. Яркасць святочных вобразаў, узнёсласць моманту нараджэння новай пары спрыялі захаванню дадзенага рытуалу да сённяшніх дзён і надання яму асаблівага, таямнічага статусу. Аднак сімвалічнае значэнне большасці дзеянняў, скіраваных на забеспячэнне дабрабыту і шчаслівай долі новаўтворанай сям’і, на сённяшні дзень неапраўдана забытыя. Беларускае традыцыйнае вяселле – гэта цэлы рытуальна-магічны комплекс, які ўвасабляецца ў шыкоўным каларытным дзействе; умоўна увесь цырыманіял падзяляюць на чатыры цыклы: падрыхтоўчы (заручыны, суборная субота, каравай), вянчанне (царкоўнае), вяселле ў маладой, вяселле ў маладога. Паводле народных уяўленняў, для прызнання шлюбнага саюза неабходна было абавязковае яго санкцыянаванне з боку калектыву - абшчыны, роду і суседзяў – пры дапамозе адпаведных рытуальных дзеянняў, песень, прыгавораў, якія супрваджалі кожны з вышэйакрэсленых этапаў вяселля, і толькі тады шлюбная пара магла афіцыйна стаць паўнавартасным звязам. Абрад «Як зліліся дзве рэчанькі...» не з’яўляецца дэталёвай рэканструкцыяй святочнай традыцыі, ён спалучае ў сабе значныя элементы вясельнага абраду з улікам правядзення сучаснага вяселля. Дзякуючы спеўным традыцыям Падзвіння, багатай скарбонцы народных звычаяў і непаўторнаму Паазерскаму каларыту вашае вяселле стане незабыўным на доўгія часы. Кошт вясельнага абраду – 50 руб. Запіс па тэл. 42-30-41