Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
uwcby
Описание
Каледжы Аб’яднанага Свету- United World Colleges - гэта 17 каледжаў на 5 кантынентах, тысячы студэнтаў і выпускінкоў. Рух UWC распачаўся ў 1962 на ідэі міжнароднага ўзаемаразумення, ды мае мэтай абмен ідэямі і жыццё ў адзінай міжнароднай суполцы, дзе не пануюць расавая, рэлігіёзныя, моўныя ды культурныя прымхі.
Жывучы разам, вучні і настаўнікі розных нацыянальнасцяў і з розных асяроддзяў утвараюць жывыя і поўныя энтузіязма супольнасці. Высокія акадэмічныя патрабаванні, акцэнт на грамадскую актыўнасць, вялікі спектр культурных імпрэзаў і мерапрыемстваў на свежым паветры – усё гэта частка складанай, але захапляючай UWC адукацыі.
Нацыянальны Камітэт Беларусі займаецца адборам студэнтаў з Беларусі для адукацыі ў каледжах UWC па ўсім свеце на аснове грантаў ды стыпендый. Навучанне вядзецца па сістэме Міжнароднага Бакалаўрыяту (IB) на ангельскай мове. Тэрмін навучання 2 гады.
Заяўка ў UWC адкрыта для кандыдатаў, якія:
Нарадзіліся ў жніўні 2005 г. - верасні 2007 г.;
Маюць беларускае грамадзянства, від на жыхарства ў Беларусі або пасведчанне ўцекача, выданае беларускай дзяржавай. Можна падавацца і з-за мяжы.
Адбор праходзіць у 3 туры цалкам анлайн на беларускай і англійскай мове. Заяўка на 1 тур прымаецца да 25 лістапада
https://apply.uwc.org/prog/uwc_belarus_2023/
Больш інфармацыі на сайце
https://www.by.uwc.org/?lang=bel