Клясычная | Класічная | Классическая музыка

  • Подписчики: 29 подписчиков
  • ID: 52257185
Блокировка:
Нет ограничений
Верификация:
Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
club52257185

Описание

Клясычная музыка- Тэрмін зьявіўся ў пачатку XIX стагодзьдзя з мэтай «кананізаваць» пэрыяд Ёгана Сэбастыяна Баха ды Людвіг ван Бэтговэна ў якасьці своеасаблівага залатога веку музыкі. У значэньні якаснае адзнакі, клясычная музыка — гэта музыка мінулага, якая вытрымала выпрабаваньне часам і мае аўдыторыю ў сучасным грамадзтве. Ужо сёньня ў якасьці клясычных успрымаюцца ня толькі вяршыні музычнага мастацтва, але і найлепшыя ўзоры забаўляльных жанраў мінулага: удалыя творы францускай, венскай і вугорскай апэрэты XIX стагодзьдзя — пачатку XX стагодзьдзя, вальсы Ёгана Штраўса і іншыя. Эўрапейская музыка ў значнай ступені адрозьніваецца ад многіх іншых неэўрапейскіх і папулярных музычных формаў сваёй сыстэмай музычнай натацыі, якая пачала ўжывацца з XVI стагодзьдзя[2]. Заходняя музычная натацыя выкарыстоўваецца кампазытарамі для запісу на паперы вышыні, хуткасьці, мэтру, індывідуальных рытмаў і пазначае дакладнае выкананьне музычнага твору. Гэта пакідае менш магчымасьцяў для такіх практыкаў, як то імправізацыя, якая часьцяком выкарыстоўваецца ў нэеўрапейскіх творах музычнага мастацтва і папулярнай музыкі